Асноўны від дзейнасці факультэта: дадатковая адукацыя дарослых (перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, стажыроўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, навучальны курсы, семінары, майстар-класы і інш.).
Мэтамі дзейнасці факультэта з’яўляецца забеспячэнне павышэння ўзроўню прафесійных ведаў і ўменняў спецыялістаў, удасканаленне іх дзелавых якасцяў, падрыхтоўка да выканання новых працоўных функцый.
Усе спецыяльнасці, па якіх вядзецца перападрыхтоўка, і напрамкі адукацыі, па якіх ажыццяўляецца павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, якія прайшлі акрэдытацыю і ўключаны ў ліцэнзію на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці.
Факультэт праводзіць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку спецыялістаў на гасразліковых умовах, на падставе дагавораў, заключаных з ведамствамі, прадпрыемствамі, грамадзянамі.
Забеспячэнне навучальнага працэсу ажыццяўляецца ў асноўным выкладчыкамі кафедраў Акадэміі, а таксама запрошанымі высокакваліфікаванымі спецыялістамі вядучых вну Рэспублікі Беларусь, вядучымі спецыялістамі ў галіне мастацтва і дызайну.