220012, г. Мінск, вул.+375 17 378 06 03.загадчык падрыхтоўчага аддзялення-Пастушэнка Лізавета Анатольеўна.спецыяліст падрыхтоўчага аддзялення-Кецка Ганна Уладзіміраўна.
Кантрольныя лічбы прыёму слухачоў для рэалізацыі адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь на факультэтах Давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Падрыхтоўчае аддзяленне пры БДАМ адкрылася ў 2011 годзе. На базе аддзялення ажыццяўляецца падрыхтоўка па творчых дысцыплінах да паступлення ў БДАІ і іншыя творчыя ВНУ. Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні дапамагае раскрыць творчыя магчымасці навучэнцаў, закласці асновы будучай прафесіі, удасканаліць уменні і навыкі. Слухачамі могуць стаць грамадзяне Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа. Для ажыццяўлення навучальнага працэсу на падрыхтоўчым аддзяленні прыцягваюцца вядучыя выкладчыкі БДАІ.
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА НА ПАДРЫХТОЎЧЫМ АДДЗЯЛЕННІ ДЛЯ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН
Для замежных грамадзян рэалізуецца адукацыйная праграма, якая ўключае навучанне рускай мове, падрыхтоўку па спецыяльных прадметах творчага блока, вывучэнне гісторыі Беларусі. Пасля завяршэння вучобы на падрыхтоўчым аддзяленні замежныя грамадзяне здаюць выпускныя экзамены і атрымліваюць магчымасць працягнуць навучанне на асноўным курсе або ў магістратуры (пры наяўнасці адпаведнай адукацыі).
Тэрмін падачы дакументаў для залічэння на падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян-з 1 жніўня па 1 кастрычніка.
Тэрмін навучання на падрыхтоўчым аддзяленні-з 10 верасня па 30 чэрвеня.
ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ ДЛЯ ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
На базе падрыхтоўчага аддзялення арганізаваны курсы па спецыяльных дысцыплінах, якія прадстаўляюць магчымасць падрыхтавацца да здачы ўступных экзаменаў творчага цыкла ў БДАІ і іншыя творчыя ВНУ. Падрыхтоўка ажыццяўляецца па цыкле спецыяльных дысцыплін:
Малюнак (па спецыяльнасці «Дызайн» і «ДПМ») – 9 месяцаў;
Малюнак аголенай мадэлі – з красавіка 3 месяца;
Жывапіс (па спецыяльнасці «Дызайн» і «ДПМ») – 9 месяцаў;
Кампазіцыя (па напрамках спецыяльнасці «дызайн») – 9 месяцаў;
Майстэрства акцёра-8 месяцаў;
Сцэнічная гаворка-8 месяцаў;
Вакал – 8 месяцаў;
Рэжысура тэатра-8 месяцаў;
Рэжысура тэлебачання – 8 месяцаў;
Тэлеаператарства – з кастрычніка і з лютага 3 месяца;
Гукарэжысура-з сакавіка па чэрвень .
Прыём дакументаў для залічэння на падрыхтоўчыя курсы адбываецца ў перыяд з 14 верасня па 24 верасня. Набор зачыняецца па меры фарміравання груп.
Пры падачы заявы на падрыхтоўчыя курсы слухачы праходзяць абавязковую гутарку; – па дысцыплінах факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва неабходна падаць свае работы па малюнку, жывапісу (арыгіналы), выкананыя абітурыентамі самастойна або ў навучальных установах (дні гутаркі ўдакладняць па тэлефоне) – па дысцыплінах тэатральнага факультэта для слухачоў арганізуецца абавязковая гутарка – адбор 17 верасня (час правядзення ўдакладняць па тэлефоне);
- па дысцыплінах факультэта экранных мастацтваў
- праводзіцца кансультацыя перад падачай дакументаў.
На падрыхтоўчыя курсы залічваюцца слухачы якiя паспяхова прайшлі гутарку.Форма навучання-дзённая выхаднога дня, вячэрняя (даведкі па тэлефоне).
Падрыхтоўка слухачоў на падрыхтоўчым аддзяленні, падрыхтоўчых курсах БДАМ ажыццяўляецца на платнай аснове.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па будных днях па тэлефоне: +375 17 378 06 03
Аб’ява
З 14 сакавіка будзе ажыццяўляцца набор на 3-хмесячныя падрыхтоўчыя курсы па дысцыпліне «малюнак (фігура чалавека)». Тэрмін навучання – з 1 красавіка па 30 чэрвеня.
Даведкі па тэлефоне: 8 (017) 378 06 03.