Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў пачала сваю дзейнасць у 1945 годзе з акцёрскага факультэта, заснавальнікам якога стаў Я.А. Міровіч (Дунаеў). У 1971 годзе факультэт у сувязі з увядзеннем новых спецыяльнасцей быў перайменаваны ў тэатральны.
У 1991 годзе пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут быў пераўтвораны ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Падмурак прафесійнай тэатральнай адукацыі ў Беларусі заклалі народныя артысты БССР Я. Міровіч, К. Саннікаў, Д. Арлоў, народны артыст РСФСР В. Рэдліх, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Б. Мардвінаў, заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР У Маланкін, А. Бутакоў, Л. Мазалеўская, заслужаны артыст БССР І. Курган і іншыя.
Выпускнікі тэатральнага факультэта склалі цэлую плеяду выбітных майстроў тэатра, кіно і тэлебачання. Сярод іх народныя артысты СССР і БССР Г. Аўсяннікаў, В. Тарасаў, народныя артысты Беларусі Г.Гарбук, Л.Давыдавіч, М.М. Захарэвіч, А. Клебановіч, А. Ткачонак, Л.Корхава-Лаўрыновіч, С. Акруговая, Г. Белацаркоўскі і іншыя.
Сярод выпускнікоў тэатральнага факультэта цэлы шэраг заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь і Расіі, заслужаных дзеячаў мастацтваў Рэспублікі Беларусь і Расіі, лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і іншых прэмій. Многія з іх, у тым ліку В. Мішчанчук, Л. Манакова, М. Кавальчык, С. Кулажэнка, Л. Кучарэнка, Г. Баравік, В. Катавіцкі, Я. Аляшкевіч, М. Краснадубская, Э. Кавальчык, М. Башава -Іванава выкладаюць на факультэце і сёння.
З 1990 года і па сённяшні дзень нязменным дэканам тэатральнага факультэта БДАМ з’яўляецца заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, прафесар – Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук.
Беларуская тэатральная школа працягвае добрыя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі, з улікам развіцця і станаўлення тэатральнай школы ў міжнародным маштабе.
- Акцёрскае мастацтва (драм.тэатр і кіно)
1-17 01 01-01
- Акцёрскае мастацтва (тэатр лялек)
1-17 01 01-02
- Акцёрскае мастацтва (муз.тэатр)
1-17 01 01-03
- Рэжысура (драм.тэатр)
1-17 01 02-01
- Рэжысура (тэатр лялек)
1-17 01 02-03
- Рэжысура (эстрада) 1-17 01 02-04
- Мастацтвазнаўства (тэатразнаўства)
1-21 01 02-02
- Мастацтвазнаўства (арганізацыя тэатральнай дзейнасці)
1-21 04 02-07
У залежнасці ад запатрабаванасці, наборы абітурыентаў на вышэйпералічаныя спецыяльнасці могуць праходзіць на дзённую і завочную форму атрымання вышэйшай адукацыі.