Ааддзел быў утвораны ў 1945 годзе. У 2013 годзе быў перайменаваны ў вучэбна-метадычны аддзел. Ён каардынуе дзейнасць структурных падраздзяленняў Акадэміі ў правядзенні вучэбнай працы са студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі.
Дзейнасць аддзела накіравана на забеспячэнне непасрэднага планавання і арганізацыі навучальнага працэсу, каардынацыю ўсіх формаў вучэбнай і метадычнай работы кафедраў і дэканатаў па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для сферы мастацтва, культуры, вытворчасці.
У сваёй працы вучэбна-метадычны аддзел кіруецца нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, статутам установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», загадамі і распараджэннямі рэктара Акадэміі, Палажэннем і планам работы вучэбна-метадычнага аддзела.
Арганізацыя ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў Акадэміі пры распрацоўцы дзяржаўных адукацыйных стандартаў спецыяльнасцей, тыпавых вучэбных планаў, вучэбных планаў спецыяльнасцяў, працоўных навучальных планаў, вучэбных праграм і графікаў вучэбнага працэсу.
каардынацыя дзейнасці дэканатаў, кафедраў па распрацоўцы вучэбна-метадычнай дакументацыі, інструктыўных матэрыялаў, накіраваных на ўдасканаленне зместу, структуры і арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.
кантроль за выкананнем дэканатамі і кафедрамі навучальных планаў, загадаў і распараджэнняў Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, загадаў і распараджэнняў рэктара Акадэміі па пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу.
складанне спісу студэнтаў Акадэміі на новы навучальны год. Вядзенне базы дадзеных руху кантынгенту студэнтаў.
Фарміраванне патокаў па цыклах сацыяльна-гуманітарных, прыродазнаўчых, агульнапрафесійных дысцыплін.
Праверка гатоўнасці аўдыторнага фонду да пачатку новага навучальнага года (семестра). Кантроль за аптымальным выкарыстаннем кафедрамі аўдыторнага фонду.
каардынацыя падрыхтоўкі дэканатамі факультэтаў раскладаў вучэбных заняткаў, раскладаў залікаў і экзаменаў, графікаў дзяржаўных экзаменаў і абароны дыпломных работ. Ўлік паспяховасці студэнтаў, складанне справаздач па выніках залікова-экзаменацыйных сесій, выніках дзяржаўных экзаменаў і абароны дыпломных работ.
афармленне і выдача дакументаў аб адукацыі (дыпломаў, выпісак з залікова-экзаменацыйных ведамасцяў, дублікатаў дыпломаў, акадэмічных даведак).
удзел у складанні разліку Штатаў прафесарска-выкладчыцкага складу, у камплектаванні штатнага складу кафедраў.
Улік расходавання пагадзіннага фонду на кафедрах; Улік выканання вучэбнай нагрузкі штатнымі выкладчыкамі, выкладчыкамі сумяшчальнікамі і выкладчыкамі, якія працуюць на ўмовах пагадзіннай аплаты; кантроль за размеркаваннем, выкананнем вучэбнай нагрузкі прафесарска-выкладчыцкім складам кафедраў.
Фарміраванне і вядзенне камп’ютарнага банка дадзеных дакументаў аб адукацыі, выдадзеных БДАМ (для прадстаўлення ў ГИАЦ Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь).
Арганізацыя і кантроль вучэбнага працэсу ў магістратуры;
Падрыхтоўка прапаноў па размеркаванні стыпендый фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імянных стыпендый паміж факультэтамі, падрыхтоўка загадаў аб прызначэнні стыпендый навучэнцам у магістратуры;
Сістэматычнае кансультаванне дэканаў, намеснікаў дэканаў, метадыстаў, дыспетчараў факультэтаў, лабарантаў кафедраў, сакратароў дзяржаўных экзаменацыйных камісій і іншых супрацоўнікаў акадэміі па бягучых пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу.
Абнаўленне і ўдасканаленне нарматыўна-метадычнай базы даных па арганізацыі навучальнага працэсу. Аналіз, абагульненне і распаўсюджванне станоўчага вопыту работы кафедраў і факультэтаў па арганізацыі навучальнага працэсу.
Забеспячэнне вучэбна-метадычнага суправаджэння сістэмы менеджменту і кантролю якасці адукацыйных паслуг у Акадэміі для паляпшэння прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.
Планаванне, арганізацыя і ажыццяўленне кантролю якасці адукацыі; садзейнічанне рабоце Савета па якасці адукацыйнай дзейнасці Акадэміі; вучэбна-метадычнае забеспячэнне распрацоўкі і ўкаранення сістэмы менеджменту якасці ў Акадэміі; каардынацыя і аналіз дзейнасці структурных падраздзяленняў акадэміі па рэалізацыі палітыкі ў галіне якасці адукацыі.
Правядзенне маніторынгаў і ўнутраных аўдытаў сістэмы менеджменту якасці; ацэнка яе выніковасці і вызначэнне шляхоў удасканалення сістэмы менеджменту якасці Акадэміі; распрацоўка прапаноў па ўкараненні сучасных метадаў і інструментаў забеспячэння якасці ў Акадэміі. кансультаванне выкладчыкаў і супрацоўнікаў акадэміі па пытаннях якасці; правядзенне навучальных семінараў для ўпаўнаважаных па якасці структурных падраздзяленняў Акадэміі.