Факультэт экранных мастацтваў – самы “малады” ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – быў створаны 5 красавіка 2010 года. Першым дэканам факультэта быў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі В.П.Забела.
У склад факультэта ўваходзяць тры кафедры – кафедра кіно і тэлебачання (выпускаючая), кафедра кінатэлеаператарства і гукарэжысуры (выпускаючая), кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін.
Галоўная задача факультэта экранных мастацтваў – пошук новых навукова-метадычных падыходаў у арганізацыі навучальнага працэсу, што дасць магчымасць забяспечыць падрыхтоўку спецыялістаў высокага ўзроўню, якія адпавядаюць патрабаванням сучаснай экраннай культуры.
Многія студэнты і выпускнікі факультэта экранных мастацтваў з’яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцамі і прызёрамі міжнародных кінафестываляў.