Інтэрнат Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў прызначаны для пражывання іншагародніх студэнтаў, аспірантаў і магістрантаў дзённай формы навучання. У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2003 г., складзеным па выніках наведвання Акадэміі, інтэрнат быў закрыты на рэканструкцыю за кошт сродкаў дзяржавы. У 2007 г. рэканструкцыя з надбудовай жылога і мансарднага паверхаў была завершана.
Інтэрнат разлічаны на 201 месца. Жылая плошча складае 1821 кв. м, колькасць пакояў – 72. У кожным блоку маецца свой душ, туалет, умывальнiкi, халадзільнік, убудаваныя шафы. На паверхах маюцца кухні, пакоі для мыцця адзення, пакоі для сушкі і прасавання адзення, ёсць свая пральня, абсталяваная сучаснай тэхнікай. Для правядзення вольнага часу пражываюць у інтэрнаце абсталяваны пакой адпачынку, у якім студэнты праводзяць святочныя мерапрыемствы, дыскатэкі, дні нараджэння, глядзяць тэлевізар.
Паважаныя іншагароднія студэнты!
Пры падачы заяў на засяленне ў інтэрнат установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» на 2024/2025 навучальны неабходна прад’явіць:
1. Арыгінал дакумента і яго ксеракопію, які пацвярджае льготную падставу на засяленне, для студэнтаў, якім, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, месца ў інтэрнаце вылучаецца па-за чаргой ці ў першую чаргу:
– пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС;
– сіроты;
– студэнты, якія маюць групу інваліднасці;
– стыпендыяты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
(прадаставіць пасведчанне аб прысуджэнні заахвочвання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі або па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі).
2. Копію пашпарта (стар. 31,32,33 і старонка з рэгістрацыяй).
3. Даведку аб складзе сям’і і займаемай жылплошчы з ЖЭСа.
Дакументы прымаюцца да 09.08.2024 па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 81, каб. 225, панядзелак-пятніца з 9.00 гадзін да 17.00 гадзін, тэлефон +375(17)366-95-82.
Засяленне ў інтэрнат БДАІ для пражывання праходзіць у адпаведнасці з усталяванымі днямі.
Час засялення:
Панядзелак – чацвер 9.00-16.00.
пятніца 9.00 -15.00
Абедзенны перапынак 12.00
-12.45
Выхадныя дні: субота-нядзеля.
Пры засяленні ў інтэрнат пры сабе мець:
- фотаздымак 3 * 4 для пропуску ў інтэрнат-1шт;
- медыцынская даведка для засялення ў інтэрнат;
- пашпарт для складання дамовы найму.
Засяленне ў інтэрнат для тэатральнага факультэта і факультэта экранных мастацтваў 29-30 жніўня з 8:00 да 16:00. Для факультэта дэкаратыўна-прыкладных мастацтваў і мастацкага факультэта 26-27 верасня з 8:00 да 16:00
Загадчык інтэрната Даўжонак Таццяна Анатольеўна
Тэл. +375 17 366 14 45
Выхавальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Шакурава Святлана Васільеўна
каб.№ 300, тел. +375 17 378 68 49
photo_2024-08-01_11-24-05
photo_2024-08-01_11-24-54
photo_2024-08-01_11-24-54 (2)
photo_2024-08-01_11-24-54 (3)
photo_2024-08-01_11-25-13
photo_2024-08-01_11-25-25
photo_2024-08-01_11-25-37
photo_2024-08-01_11-26-14
photo_2024-08-01_11-26-45
photo_2024-08-01_11-26-57
photo_2024-08-01_11-27-08