Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў;
сапраўдны член Нацыянальнай Акадэміі Мастацтваў Кыргызскай Рэспублікі;
член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА;
член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»;
член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»;
старшыня мастацкага савета Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
старшыня экспертнай камісіі фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва;
член савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
пастаянны член журы Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»;
член савета па культуры Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы; член навукова-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
член вучонага савета Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
старшыня камісіі па прысуджэнні прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, у сферы культуры і мастацтва;
член рэспубліканскага экспертна-мастацкага савета па ацэнцы якасці і прыёмцы канцэртных праграм (музычных спектакляў);
пастаянны член журы нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».
Аўтар кніг «Беларуская кніжная графіка 1960-1990-х гадоў» (2001), «Белорусская живопись 1920-1970-х гадоў» (2006), «Мастацтва кнігі Беларусі ХХ стагоддзя» (2007), «Гісторыя выяўленчага мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя» (2016; 2017; 2020), «Кніжная графіка Беларусі ХХ стагоддзя” (2017; 2020), «Выяўленчае мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя» (2017), «Изобразительное искусство Беларуси ХХ века: историко-теоретическая концепция» (2022), больш за 200 навуковых і крытычных артыкулаў.
З 1995 года – куратар і ўдзельнік мастацкіх выстаў у Беларусі і за яе межамі. Куратар выставы «Мастакі сучаснай Беларусі» (Цэнтр П’ера Кардэна, Парыж, 2002). Кіраўнік беларускай дэлегацыі на Пражскай квадрыенале сцэнаграфічнага мастацтва (Чэхія, 2007). Куратар выставы «belart.by. Маладыя мастакі Беларусі» ў Маскве (Расія, 2010). Куратар Павільёна Рэспублікі Беларусь на 54 Міжнароднай біенале мастацтваў у Венецыі (2011).
|
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства (2001); узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007); Ганаровай граматай, медалём Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2009; 2011); медалём «За ўклад у развіццё мастацтва» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»; нагрудным знакам адрознення органаў пагранічнай службы «За дапамогу органам пагранічнай службы» Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2011); Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2011); Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2015); Ганаровым знакам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (2017); Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2005; 2018; 2020; 2022); медалём Францыска Скарыны (2019);
Падзяку Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2011); Падзяку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014), Падзяку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2012, 2017), Падзяку Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2021); узнагароджаны Ордэнам Святой прападобнай Ефрасінні Полацкай (2022). Узнагароджаны дыпломамі конкурсаў «Мастацтва кнігі».
Ганаровы госць, мадэратар секцый “Выяўленчае мастацтва, архітэктура і дызайн” і “Мастацкая адукацыя” 3-га форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД (Кішынэў, Малдова, 2009), удзельнік 4-га форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД (Масква, Расія, 2010). Удзельнік I, ІІ З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь (2007; 2017). Удзельнік Сусветнага форуму па міжкультурным дыялогу (Баку, Азербайджан, 2011), удзельнік Міжнароднага кангрэса «Культура як рэсурс мадэрнізацыі» (Ульянаўск, Расія, 2011), удзельнік XVII, XVIIІ і ХХІІ Міжнародных Ліхачоўскіх навуковых чытаннях (Санкт-Пецярбург, 2017, 2018, 2024), удзельнік Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “XXXII Алпатаўскія чытанні” (Масква, 2022).
|