220012 г. Мінск, пр. Незалежнасці 81, каб. 225
тэл.+ 375 17 366 95 82
E-mail:
ovrm@bdam.by
Выхавальнікі:
220012, Минск, ул. Сурганова 14, каб.300
Час працы:
Пн.-чт. 9.00–13.00, 13.45–18.00
Пт. 9.00–13.00, 13.45–16.45
Пра нас
Аддзел па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце быў створаны ў верасні 1997 года. Ён каардынуе дзеянні структурных падраздзяленняў Акадэміі ў правядзенні выхаваўчай і ідэалагічнай работы са студэнтамі. У штат супрацоўнікаў уваходзяць начальнік аддзела, метадыст, педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, выхавальнік.
Супрацоўнікамі аддзела вядзецца работа па фарміраванню ў студэнтаў установак на здаровы лад жыцця, папярэджанні асацыяльных паводзінаў, правапарушэнняў сярод студэнцкай моладзі, актыўная прафілактычная работа па пераадоленні залежнасцяў, прапаганда фізічнай культуры і спорту.
Асноўныя напрамкі работы:
- падтрымка творчай моладзі ў сферы распрацоўкі і ўкаранення сацыяльна-значных праектаў;
- забеспячэнне занятасці студэнтаў у вольны ад вучобы час;
- садзейнічанне і падтрымка канструктыўных ініцыятыў, развіццё творчага патэнцыялу моладзі;
- правядзенне культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў;
- удзел у агульнаакадэмічных, раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх акцыях;
- інфармацыйная дзейнасць (выпуск студэнцкай насценнай газеты “Акадэміца”, афармленне тэматычных матэрыялаў для стэндаў);
- патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі, супрацоўніцтва з ветэранскай арганізацыяй БДАІ;
- падтрымка дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў: па ГА “БРСМ”, прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў і студэнтаў, студактыва Акадэміі;
- аказанне псіхалагічнай, сацыяльнай і інфармацыйнай падтрымкі студэнтам і супрацоўнікам;
- правядзенне мерапрыемстваў па ўмацаванні і падтрымцы маладой сям’і;
- прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі;
- прапаганда здаровага ладу жыцця;
- арганізацыя выхаваўчай работы ў інтэрнаце Акадэміі;
- арганізацыя экскурсійных паездак па вывучэнні гісторыі і традыцый роднага краю;
- арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне працы куратараў, іншых супрацоўнікаў і структурных падраздзяленняў, якія маюць дачыненне да выхаваўчага працэсу.
Супрацоўнікі аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце
Кісялёва Святлана Генадзьеўна
Начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоцеТэлефон: (017) 366-95-82
Малчанава Алеся Анатольеўна
Педагог-псіхолагТэлефон: (017) 366-95-82e-mail: ovrm@bdam.by
Лапкоўская Іна Уладзіміраўна
Педагог сацыяльны вышэйшай кв. кат.Тэлефон: (017) 366-95-82e-mail: ovrm@bdam.by
Шакурава Святлана Васільеўна
Выхавальнік
Тэлефон: +375 17378-68-49
Азарава Вольга Мікалаеўна
Метадыст 1-й кв. кат.Тэлефон: (017) 366-95-82e-mail: ovrm@bdam.by