г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, каб.206
Тэлефон: 8017 366 98 76
Кандратовіч Таццяна Міхайлаўна, метадыст першай кваліфікацыйнай катэгорыі вучэбна-метадычнага аддзела
Паглыбленая вышэйшая адукацыя
Вышэйшая адукацыя: другая прыступка (магістратура)
Паглыбленая вышэйшая адукацыя пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы магістратуры накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў з прысваеннем ступені “Магістр”. Гэта дае магчымасць прадоўжыць навучанне ў аспірантуры, знайсці высокааплатную работу, кіруючую пасаду, забяспечыць далейшы прафесійны рост.
Агульнымі мэтамі падрыхтоўкі спецыялістаў у магістратуры з’яўляюцца:
– паглыбленая прафесійная падрыхтоўка, вывучэнне сучасных навуковых дасягненняў мастацтвазнаўства і тэндэнцый развіцця сучаснага мастацтва;
– фарміраванне ў выпускнікоў ведаў і навыкаў навукова-даследчай і навукова-педагагічнай дзейнасці, якія даюць права на навучанне ў аспірантуры і (або) на працаўладкаванне з улікам раней прысвоенай кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і навучання ў магістратуры.
Падрыхтоўка спецыялістаў у магістратуры ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” рэалізуецца па чатырох спецыяльнасцях:
7-06-0211-01 Кіназнаўства (кафедра кіно і тэлебачання);
7-06-0212-01 Дызайн (кафедра тэорыі і практыкі камунікатыўнага дызайну);
7-06-0213-01 Мастацтвазнаўства (кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў);
7-06-0215-01 Тэатразнаўства (кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў).
Арганізацыяй набору ў магістратуру займаецца прыёмная камісія ў адпаведнасці з парадкам прыёму для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі на бягучы год, які зацвярджаецца штогод рэктарам зыходзячы з патрабаванняў нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прыём у магістратуру ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Асобы, залічаныя ва ўстаноўленым парадку ў магістратуру, з’яўляюцца студэнтамі і маюць сукупнасць правоў і абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.
Падрыхтоўка магістраў у БДАМ ажыццяўляецца ў вочнай і завочнай формах навучання. Тэрміны навучання – 1 год (на вочнай форме навучання) і 1,5 года (на завочнай форме навучання). Пасля заканчэння навучання пры ўмове паспяховай абароны магістарскай дысертацыі выпускнікам прысвойваецца акадэмічная ступень “Магістр” з выдачай дыплома дзяржаўнага ўзору.
Пачатак навучальнага года пры навучанні ў магістратуры – 1 верасня, а для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, навучаюцца на ўмовах аплаты, дзень пачатку адукацыйнага працэсу ўстанаўліваецца нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Агульнымі патрабаваннямі да ўзроўню падрыхтоўкі магістра з’яўляюцца:
– паглыблены ўзровень ведаў і ўменняў у галіне сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых, агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, неабходных для ажыццяўлення навукова-даследчай, навукова-педагагічнай, інавацыйнай дзейнасці, вырашэння сацыяльных і кіраўніцкіх задач;
– здольнасць да навуковага пошуку з улікам маральных і прававых норм у навукова-даследчай дзейнасці, аналізу сітуацыі ў сферы навуковай і прафесійнай дзейнасці, распрацоўцы і рэалізацыі праектаў, у тым ліку інавацыйных;
– валоданне псіхолага-педагагічнымі ведамі і ўменнямі для кіравання адукацыйным працэсам і правядзення вучэбных заняткаў, выканання навуковых даследаванняў у галіне адукацыі;
– здольнасць на аснове культурных і этычных каштоўнасцей да работы ў міждысцыплінарным асяроддзі; валоданне развітымі камунікабельнымі здольнасцямі (вусныя, пісьмовыя зносіны на роднай і замежнай мовах) і сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі;
– гатоўнасць да пастаяннай самаадукацыі і здольнасць да распрацоўкі і рэалізацыі праектаў асобаснага і прафесійнага самаўдасканалення.
Адукацыйная праграма падрыхтоўкі магістраў уключае наступныя кампаненты:
– навукова-даследчая работа (падрыхтоўка і абарона магістарскай дысертацыі);
– вывучэнне дысцыплін, прадугледжаных вучэбным планам для адпаведнай спецыяльнасці і факультатыўных дысцыплін;
– дадатковыя віды навучання: падрыхтоўку да кандыдацкіх экзаменаў і дыферэнцыраваных залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах.
– педагагічная (альбо навукова-даследчая) практыка.
Студэнты магістратуры актыўна ўдзельнічаюць у навуковым, творчым і грамадскім жыцці БДАМ, з’яўляюцца ініцыятарамі выставачных праектаў, лаўрэатамі і пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Паведамляем, што 28.02.2024 Першым намеснікам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зацверджаны кантрольныя лічбы прыёму асоб для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”.