Кафедра сцэнічнай мовы і вакалу створана ў 1999 годзе. Першы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Шагідзевіч А.А.
З 2002 па 2017 – кафедру ўзначальвала дацэнт Кабанава І.І. У 2017 – Краснадубская Н.І. У 2018 годзе адбыўся раздзел кафедры майстэрства акцёра, у выніку якога пластычныя дысцыпліны былі перададзены кафедры сцэнічнай мовы і вакалу. З 2018 года кафедра атрымала назву «Кафедра сцэнічнай мовы, вакалу і пластычных дысцыплін». З 2018 года кафедру ўзначальвае дацэнт Філатава М.В.
Сваю галоўную задачу кафедра бачыць у фарміраванні ў навучэнцаў глыбокіх ведаў, практычных навыкаў і ўменняў, неабходных у сферы тэатральнай дзейнасці, падрыхтоўцы кваліфікаванага спецыяліста, выканаўцы, акцёра, рэжысёра ў адпаведнасці з мастацкімі патрабаваннямі сучаснага тэатра і кіно. Кафедра забяспечвае выкладанне спецыяльных дысцыплін на тэатральным факультэце і факультэце экранных мастацтваў.
На кафедры вядзецца навукова-даследчая дзейнасць па распрацоўцы тэмы «Навуковае забеспячэнне выкладання спецыяльных дысцыплін» («Сцэнічная мова», «Тэхніка мовы», «Сольныя спевы», «Акцёрскія спевы», «Сцэнічныя спевы», «Сцэнічны танец», «Работа рэжысёра з балетмайстрам», «Сальфеджыо», «Фартэпіяна», «Вакальны ансамбль», «Сцэнічны рух», «Сцэнічны бой і фехтаванне»).