Кафедра акадэмічнага малюнка была заснавана 24 кастрычніка 1957. Яе ўзначаліў выпускнік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Валянцін Віктаравіч Воўкаў, прайшоўшы фундаментальную школу ў знакамітага мастака-педагога В.Я.Савінскага. У першы склад выкладчыкаў кафедры малюнка ўвайшлі мастакі А.П.Мазалеў, А.С.Казлоўскі, П.К.Любамудраў, якія, як прадстаўнікі Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, заклалі аснову сур’ёзнага, глыбокага дачынення да акадэмічнага малюнка.
28 мая 1966 года адбылося аб’яднанне кафедр малюнка і графікі. Аб’яднанная кафедра існавала да 1972 года. З 1961 па 1986 год кафедру ўзначаліў дацэнт Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі.
24 кастрычніка 1986 года на пасаду загадчыка кафедрай быў абраны старшы выкладчык Уладзімір Антонавіч Тоўсцік, які працаваў на гэтай пасадзе да мая 1995 года.
З 1995 па 2002 гады кафедру ўзначаліў дацэнт Віктар Віктаравіч Немцоў.
Дзейнасць кафедры накiравана на падрыхтоўку мастакоў па спецыяльнасцях мастацкага факультэта i факультэта дызайну i ДПМ.
Сакрэты майстэрства на працягу больш 50-ці гадоў перадавалі: А.С.Казлоўскі – выпускнік Інстытута імя І.Я.Репіна, А.П.Мазалеў – выпускнік нстытута імя І.Я.Репіна, В.А.Грамыка – выпускнік БДТМІ, В.І.Сцельмашонак – выпускнік Інстытута імя І.Я.Репіна, М.В.Данцыг – выпускнік Інстытута імя В.І.Сурыкава, Е.К.Шастоўская – выпускнік Інстытута імя В.І.Сурыкава, В.М.Пасюкевіч – выпускнік Інстытута імя В.І.Сурыкава, П.В. Свентахоўскі – выпускнік БДТМІ, А.Ф.Семілетаў – выпускнік БДТМІ, І.У.Грыгаровіч – выпускнік БДТМІ; Я.А.Харытоненка- выпускнік Кіеўскага мастацкага інстытута, В.П.Цюрын – выпускнік БДТМІ, В.П.Шаранговіч – выпускнік БДТМІ, Г.І.Мурамцаў – выпускнік нстытута імя І.Я.Репіна, В.Л.Гоманаў – выпускнік БДТМІ.
У цяперашні час на кафедры працуюць прафесар У.І. Ганчарук, дацэнты кафедры М.Л.Шкробат, Л.А. Пастушэнка, Г.А. Отчык; старшыя выкладчыкі У.А. Бірыцкі, У.А. Піпін, М.М. Гаўрыленка, У.М. Швайба; выкладчык Н.С. Мураўёва.
Выкладчыкі кафедры малюнка прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах, праектах, пленерах, майстар-класах, праводзяць персанальныя выставы ў Беларусі, Расіі, Бельгіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Францыі.
На кафедры вядзецца навукова-даследчая работа па тэме «Акадэмічны малюнак (сучасны этап развіцця беларускай мастацкай школы)».
Вынікі навуковай дзейнасці адлюстраваны ў публікацыях, навукова-метадычных распрацоўках.