Кафедра кінатэлеаператарства і гукарэжысуры заснавана ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на факультэце экранных мастацтваў 3 студзеня 2024 года. Свой гістарычны фундамент яна заклала яшчэ ў 1992 годзе, калі на базе тэатральнага факультэта адбыліся першыя наборы студэнтаў дзённай формы навучання па спецыяльнасці “Кінааператарства” і завочнай формы навучання па спецыяльнасці “Тэлеаператарства”, а таксама ў 1993 годзе быў ажыццёўлены першы набор студэнтаў завочнай формы навучання. па спецыяльнасці «Гукарэжысура».
Першаасновай для стварэння паслужыла кафедра кінатэлемастацтва, заснаваная ў Акадэміі мастацтваў у 1994 годзе, якую ўзначальваў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Уладзімір Паўлавіч Забела.
Кафедра кінатэлеаператарства была заснавана 1 снежня 2008 года. З першых дзён стварэння кафедру ўзначальвала кінааператар-пастаноўшчык вышэйшай катэгорыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, дацэнт, прафесар кафедры Анастасія Аляксандраўна Суханава.
З 2014 па 2024 год кафедрай загадваў кінааператар-пастаноўшчык, член Беларускага саюза кінематаграфістаў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, прафесар кафедры А.І.Чупрынскі.
Галоўная мэта выпускаючай кафедры – прафесійная падрыхтоўка нацыянальных кадраў па спецыяльнасцях “Кінатэлеаператарства” і “Гукарэжысура” для беларускага мастацкага і дакументальнага кінематографа, беларускага радыё і тэлебачання, тэатраў, філармоніі, кінашкол, палацаў культуры і маладзёжных цэнтраў мастацкай творчасці Рэспублікі Беларусь.
I ступень вышэйшай адукацыі
Спецыяльнасць: 6-05-0211-02 Кінатэлеаператарства.
Прафілізацыя: Тэлеаператарства.
Ступень: Бакалаўр.
Форма навучання – вочная
Тэрмін навучання: 4 гады.
Кваліфікацыя: «Кінатэлеаператар. Выкладчык».
Меркаваныя месцы працаўладкавання: Агенцтва тэлевізійных навін (АТН), Белтэлерадыёкампанія (БТ: тэлеканалы “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “Беларусь 5”, “Беларусь 24”); ЗАТ “Агульнанацыянальнае тэлебачанне” (ОНТ); ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” (СТБ); дзяржаўная ўстанова «Тэлекампанія «Ваен-ТБ» Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь; абласныя (тэлеканал “Беларусь 4”) і рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі; установа адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”, установа адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”; кінашколы; рэспубліканскія, абласныя і рэгіянальныя палацы культуры, цэнтры мастацкай творчасці Беларусі і інш.
Форма навучання – завочная
Тэрмін навучання: 5 год.
Кваліфікацыя: «Кінатэлеаператар. Выкладчык».
Меркаваныя месцы працаўладкавання – мэтавы напрамак.
I ступень вышэйшай адукацыі
Спецыяльнасць: 6-05-0211-04 Гукарэжысура.
Прафілізацыя: Гукарэжысура аўдыёвізуальнага твора.
Ступень: Бакалаўр.
Форма навучання – вочная
Тэрмін навучання: 4 гады.
Кваліфікацыя: «Гукарэжысёр. Выкладчык».
Меркаваныя месцы працаўладкавання: Агенцтва тэлевізійных навін (АТН), Белтэлерадыёкампанія (БТ: тэлеканалы “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “Беларусь 5”, “Беларусь 24”); ЗАТ “Агульнанацыянальнае тэлебачанне” (ОНТ); ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” (СТБ); дзяржаўная ўстанова «Тэлекампанія «Ваен-ТБ» Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь; абласныя (тэлеканал “Беларусь 4”) і рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі; Белдзяржфілармонія; тэатры Рэспублікі Беларусь; установа адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”; установа адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”; рэспубліканскія, абласныя і рэгіянальныя палацы культуры, цэнтры мастацкай творчасці Беларусі і інш.
Форма навучання – завочная
Тэрмін навучання: 5 год.
Кваліфікацыя: «Гукарэжысёр. Выкладчык».
Меркаваныя месцы працаўладкавання – мэтавы напрамак.
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў з’яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь установай адукацыі, дзе на факультэце экранных мастацтваў, кафедры кінатэлеаператарства і гукарэжысуры вядзецца прафесійная падрыхтоўка нацыянальных кадраў па спецыяльнасцях «Кінатэлеаператарства» і «Гукарэжысура».
Неаднаразова нашы выпускнікі атрымлівалі дыпломы ўсіх ступеняў у намінацыі “Лепшы аператар (аператарская група)” Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня”, Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў – удзельніц СНД у намінацыі “Фатаграфія” і інш. , усіх выпускнікоў кафедры можна адзначыць выдатнымі асобамі, якія не толькі плённа працуюць на беларускіх тэлерадыёкампаніях, штодзень асвятляючы падзеі як у свеце, так і ў нашай краіне, але і паспяхова перадаюць свой творчы вопыт маладому пакаленню ў педагагічнай дзейнасці.
Карысная інфармацыя для паступлення ва ўстанову адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” па спецыяльнасцях “Кінотэлеаператарства” і “Гукарэжысура” знаходзіцца ў раздзеле “Абітурыентам” – падрыхтоўка да паступлення і інфармацыя абітурыентам.
https://bdam.by/подготовительное-отделение/
https://bdam.by/абитуриентам/
Карысныя ссылкі для спецыяльнасцей «Кінотэлеаператарства» і «Гукарэжысура» (вучэбныя праграмы па спецыяльных дысцыплінах) знаходзяцца ў раздзеле «Рэпазіторый» – кафедры.
http://library.bdam.by/kaf/kinoteleoperatorstva/
http://library.bdam.by/kaf/rezhissury-kino-i-televideniya/