Адна з найстарэйшых кафедраў Акадэміі была заснавана як кафедра акцёрскага майстэрства і тэатразнаўства. Першы кіраўнік — вядомы беларускі драматург, рэжысёр, народны артыст БССР, прафесар Е. А. Міровіч. З 1953 г. кафедра мела назву «Кафедра гісторыі мастацтваў, мовы і літаратуры». У 1986 г. адбыўся падзел кафедры, у выніку якога прадметы філалагічнага цыкла былі перададзеныя кафедры мовы і літаратуры, а мастацтвазнаўчыя дысцыпліны — кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.
У розныя гады кафедрай загадвалі вядомыя ў краіне навукоўцы, сярод якіх — доктар мастацтвазнаўства, прафесар М. С. Кацер, доктар мастацтвазнаўства, прафесар В. І. Нефед, доктар мастацтвазнаўства, прафесар А. В. Сабалеўскі, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар М. Ф. Раманюк, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт М. Р. Баразна і іншыя вядомыя навукоўцы.
Сёння кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў аб’ядноўвае два навукова-педагагічныя напрамкі — тэатразнаўства і мастацтвазнаўства. Сваю галоўную задачу кафедра бачыць у фарміраванні глыбокіх ведаў у галіне нацыянальнага і сусветнага мастацтва ў будучых спецыялістаў, у далучэнні іх да гісторыі і традыцый нацыянальнага культурнай спадчыны.
Кафедра забяспечвае выкладанне мастацтвазнаўчых дысцыплін на ўсіх факультэтах Акадэміі, кіраўніцтва працай магістрантаў і аспірантаў.
Асноўнымі навуковымі напрамкамі даследаванняў кафедры з’яўляюцца гісторыя тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і архітэктуры Беларусі, сучасныя працэсы ў айчынным і сусветным мастацтве.
На кафедры вядзецца навукова-даследчая работа па распрацоўцы тэмы «Актуальныя праблемы архітэктуры, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і тэатральнага мастацтва: гісторыя і тэорыя».
За апошнія пяць гадоў на кафедры падрыхтаваны 10 кандыдатаў мастацтвазнаўства..
доктар мастацтвазнаўства, прафесар Р. Б. Смольскі; кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Г. Я. Гаробчанка;
лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Н.М. Паграноўскі; Заслужаны настаўнік БССР, заслужаны дзеяч мастацтва (Польшча) В. І. Вярсоцкі;
вучоны сакратар Нацыянальнага историчского музея Рэспублікі Беларусь, мастак А. І. Ладзісаў; мастацкі кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі а. А. Козак;
дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Я. В. Климаков і інш.