21-24 мая 2024 старшы выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Акадэміі мастацтваў А.М. Багданава і навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Акадэміі мастацтваў Ю.С.Пешына прынялі ўдзел у III Рэспубліканскім форуме маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі.
Форум арганізаваны на базе ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт” і “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”. У рамках мерапрыемства маладыя навукоўцы ўсклалі кветкі да Вечнага агню МК “Брэсцкая крэпасць-герой”, наведалі семінары, адукацыйныя экскурсіі і майстар-класы брэсцкіх ВНУ, прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Форума.
Сярод удзельнікаў Форуму: маладыя магістранты, аспіранты, навуковыя і ППС ВНУ, прадстаўнікі Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, Бюро Савета маладых вучоных НАН Беларусі, прадстаўнікі Саветаў вучоных Расійскай Федэрацыі, Рэспубліканская рада працуючай моладзі. Урачыстую цырымонію адкрыў першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.Р. Бахановіч.