16 красавіка ў БДАМ праведзены
Круглы стол на тэму “МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА І ГРАМАДЗЯНСКАЕ ГРАМАДСТВА.
Каштоўны зрэз “Спеласць і сэнсу”.
У рамках адкрыцця Тэатральнага форуму “ПАРТАЛ”, прысвечанага святкаванню 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
Спецыяльны госць – філосаф, палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі – Дзермант Аляксей Валер’евіч.
У “круглым стале” прынялі ўдзел:
Рэктар Акадэміі мастацтваў Баразна М.Г., прафесарска-выкладчыцкі склад акадэміі, філосафы, навуковыя работнікі, заслужаныя артысты і мастакі, дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі РГА “Белая Русь”, БРСМ, інш.
Мерапрыемства прайшло ў форме жывога дыялогу. Былі абмеркаваны пытанні выхавання патрыятызму, фарміравання творчай асобы ва ўмовах сучаснага соцыума, роля педагогаў у маральна-патрыятычным выхаванні, роля мастацкай культуры ў фарміраванні ўнутранага свету чалавека як творцы культурных каштоўнасцей.