У рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 26 сакавіка ў зале “Яблоко” Музейна-выставачнага комплексу Расійскай акадэміі мастацтваў “Галерэя Зураба Цэрэтэлі” (Масква) адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў. і Беларусі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.
У адкрыцці выставы прыняў удзел Прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў Зураб Цэрэтэлі, члены Прэзідыума РАХ, прадстаўнікі органаў кіравання Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Беларускага саюза мастакоў і інш.
У цэнтральнай частцы экспазіцыі былі прадстаўлены творы ганаровых членаў Расійскай акадэміі мастацтваў рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў М.Г.Барозны і загадчыка кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва В.Л.Зінкевіча.