Канцэрт духавога аркестра Белорусскай дзяржаўнай акадэміі музыкі і студэнтаў кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва у рамках ІХ Міжнароднага пасхальнага фестывалю «ІМКЛІВЫЯ ІМГНЕННІ ЧАСУ», прысвечаны Году беларускай жанчыны, прайшоў у БДАМ!
14 красавіка на сцэне вучэбнага тэатра-студыі імя Е.Міровіча БДАМ прагучалі творы А.Бабаджаняна, М.Магамаева, А.Пахмутавай, Г.Гладкова, Р.Фальва, О.Фельцмана, А.Бабаева, А.Астроўскага, А.Аверына, В.Шаінскага, Я.Глебава пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і дырыжора Паўла Казака.
Галасы салістаў арганічна спалучаліся з магутным гучаннем аркестра, ствараючы на сцэне сапраўдны дыялог.
Шчыры дзякуй аркестру і салістам за яркія ўражанні!
Фота и відэа ©️ Святлана Кісялёва



Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.