«Дарагія нашы!

Віншую вас з цудоўным, напоўненым прыемнымі эмоцыямі святам 8 Сакавіка.

Яно надыходзіць разам з вясной, абуджаючы ў сэрцах пачуцці захаплення і ўдзячнасці, якія мы дорым вам, дарагія жанчыны — пяшчотныя і моцныя, уважлівыя і клапатлівыя, чароўныя і мудрыя. Вы — самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці.

Дзякуй за тое, што ствараеце гармонію і ўтульнасць, саграваеце сваёй цеплынёй, натхняеце нас, мужчын, на стварэнне.

Няхай у Год беларускай жанчыны ў вас будзе шмат радасных і шчаслівых імгненняў, здзейсняцца запаветныя мары, а блізкія акружаюць любоўю і ўвагай».

Поделиться

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.