Студзеньскі нумар глянцавага часопіса «Мастацтва» пабачыў свет!

У рубрыцы «Сакрэты прафесіі» — дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма ФДіДПМ Іван Конан і яго адчуванне металу.

 «Іван Конан, адмыслоўца мастацкага металу, перакананы, што найважнейшы складнік поспеху творцы — гэта разуменне матэрыялу, з якога нараджаецца праца: «Метал супраціўляецца, яго трэба адчуваць. Калі яго зразумееш, ён становіцца згодлівым… Метал адчувае, калі яго баяцца. Гэта як з чалавекам: калі яго баішся, то не адкрыешся яму. Так і метал не адкрыецца гвалтоўна. Кожны матэрыял мае сваю тэктоніку, і яе трэба ведаць».

Даведачна. Глянцавы часопіс «Мастацтва» — штомесячнае грамадска-асветніцкае выданне пра выяўленчае мастацтва, фатаграфію, музыку, тэатр і кіно.

Поделиться

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.