Студэнты 1 курса МФ спецыяльнасці «Сцэнаграфія» прадставілі творчы праект па дысцыпліне «Беларуская мова. Культура маўлення» (выкладчык — намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ФДіДПМ, старэйшы выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Вольга Адамава).
Выступоўцы акунуліся ў чароўны свет лялечнага тэатра. Гэта было не проста прадстаўленне, а сапраўднае знаёмства з магіяй тэатральнага мастацтва.
Даведачна. Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Часам святкаванне Каляд гуртуе людзей і ў гарадах, няхай і ў больш сучасным фармаце.





Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.