Бібліятэка сумесна з кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў арганізавала спецыяльнае мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю з Дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа, Літаратурнай прэміі імя І.Мележа Уладзіміра Караткевіча!
Мадэратарам мерапрыемства выступіла выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Вольга Адамава.
Студэнты МФ і ФКТіТ далучыліся да юбілею, чытаючы вершы Уладзіміра Караткевіча, згадваючы яго творы, выконваючы заданні анлайн-віктарыны.
Арганізатары мерапрыемства высока ацанілі ўзровень выканальніцкага майстэрства студэнтаў і іх веданне творчасці класіка беларускай літаратуры. Лепшыя выступленні былі адзначаны сувенірамі ад ФДіДПМ!
Бібліятэкай таксама падрыхтавана выстаўка літаратуры, прысвечаная 95-годдзю з Дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, на старонках якой прасочваецца яго жыццёвы і творчы шлях.












Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.