В конференции приняли участие преподаватели, научные сотрудники и аспиранты высших учебных заведений Республики Беларусь. С приветственным словом к участникам обратился ректор Академии М.Г. Борозна.

ПРЫВІТАЛЬНАЕ СЛОВА
Паважаныя ўдзельнікі канферэнцыі!

XVI Няфёдаўскія чытанні Акадэмія мастацтваў праводзіць у адметны
гістарычны час. 80 гадоў таму назад скончылася Вялікая Айчынная вайна,
якая забрала мільёны жыццяў, сярод іх – кожнага трэцяга жыхара Беларусі.
У гэтым жа, пераможным 1945 годзе, пачалася славутая гісторыя
нашай Акадэмі, калі ўрадавым рашэнням быў створаны ў беларускай сталіцы
Тэатральны інстытут – папярэднік сучаснай Беларускай дзяржаўнай акадэміі
мастацтваў. Гэта ведае і памятае кожны яе студэнт і супрацоўнік.
Правядзенне сёлятніх Няфёдаўскіх чытанняў – гэта перш за ўсе знак
павагі і памяці да ўсіх сведкаў Вялікай Перамогі, усіх тых, хто сваімі
творчымі справамі ў мірны час ўмацоўваў гонар нашай краіны.
За гады існавання Акадэмія падрыхтавала некалькі тысяч якасных
спецыялістаў, майстроў сваёй справы. У Акадэміі сфарміраваліся прызнаныя
ў свеце айчынныя навукова-творчыя школы ў галіне прафесійнага мастацтва.
Адметна тое, што канферэнцыя штогод падтрымана навуковай
супольнасцю іншых устаноў і навукова-творчых школ. Актыўны ўдзел у ёй
прымаюць маладыя навукоўцы, аспіранты з Кітая. Дзякуючы гэтаму ёсць
магчымасць абмеркаваць актуальныя праблемы нацыянальнай і сусветнай
культуры, вызначыць задачы развіцця духоўнага жыцця сучаснага соцыума,
разгледзіць гістарычныя і найноўшыя падыходы да вывучэння мастацкай
творчасці.
Надрукаваныя ў гэтым выданні матэрыялы канферэнцыі будуць мець
станоўчыя вынікі для інтэлектуальнага жыцця, а самі чытанні – прыкметная
з’ява юбілейнага года для Акадэміі і краіны.

Рэктар БДАМ, прафесар М.Р.Баразна

Поделиться