Студэнцкі савет установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная
акадэмія мастацтваў» (далей – Студсавет Акадэміі) з’яўляецца органам
студэнцкага самакіравання, які пастаянна дзейнічае і прадстаўляе інтарэсы і
правы студэнтаў у кіраванні акадэміі на ўзроўнях «вучэбная група – факультэт –
акадэмія, студэнцкі інтэрнат». Дзейнічае на падставе Палажэння ад 01.07.2021 №5
аб Студэнцкім савеце ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
Радзівіла Яраслаў Дзмітрыевіч
Старшыня студэнцкага савета БДАМ,
студэнт 2 курса тэатральнага факультэта напрамку спецыяльнасці «Рэжысура тэатра (драматычны тэатр)»
Мароз Анастасія Аляксандраўна
Намеснік старшыні ,
студэнтка 2 курса факультэта экранных мастацтваў, напрамку спецыяльнасці
«Рэжысура кіно і тэлебачання (тэлебачанне)»