Кожны тыдзень па серадах да 11 снежня ўвазе гледачоў лепшыя беларускія фільмы за 100 гадоў!
Сёння прадстаўлены фільм «Лясная быль». За апошнія 20 гадоў — гэта першы кінатэатральны паказ адрэстаўраванай стужкі. Нямы фільм у Мінску паказалі ў суправаджэнні тапёра, як гэта было ў 20-я гады мінулага стагоддзя.