Да Міжнароднага дня музеяў і ў рамках Тыдня адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў ЮНЭСКА студэнты ФКТіТ і МФ разам з намеснікам дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ФДіДПМ, старшым выкладчыкам кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Вольгай Адамавай наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры!

Студэнты пачулi дакладныя цікавыя звесткі пра літаратурны працэс нашай краіны, паглядзелі на фотаздымкі, асабістыя рэчы пісьменнікаў, даведаліся, хто з іх быў сапраўдным моднікам (калекцыянаваў скураныя рэчы), хто быў закаханым рамантыкам і г.д.

Калі вам таксама гэта цікава, завітайце ў музей – не пашкадуеце!

Даведачна. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

Поделиться

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.