Выстаўку літаратуры бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння былога рэктара БДАМ, тэатразнаўцы, крытыка, педагога Рычарда Смольскага, паспяшаліся наведаць студэнты ФКТіТ разам з педагогам — старшым выкладчыкам кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры Эміліяй Кавальчык.
Рычард Балеслававіч займаў пасаду рэктара БДАМ з 1997 па 2010 год. Займаўся навуковай дзейнасцю, даследаваў праблемы рэжысуры, акцёрскай творчасці, сцэнічнай героікі і інш. З’яўляецца аўтарам шэрагу кніг, п’ес і сцэнарыяў дакументальных фільмаў.
Фота Рычарда Смольскага
©️ Старое Радыё



Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.