«Унутраная раўнавага!»

31 кастрычніка 2025 года споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага скульптара, народнага мастакаБеларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэата Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, прафесара Льва Гумілеўскага.

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў арганізавала спецыяльнае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі. Падрыхтавана выстаўка літаратуры, на старонках якой прасочваецца жыццёвы і творчы шлях беларускага скульптара!

Да ўдзелу ў размове аб жыцці і дзейнасці Льва Гумілеўскага запрошаны дэкан мастацкага факультэта Генадзь Лаўрэцкі, прадстаўнікі кафедры скульптуры — загадчык кафедры Канстанцін Касцючэнка, прафесар Аляксандр Фінскі, дацэнт Сяргей Логвін, студэнты факультэта — будучыя мастакі-скульптары.

Фота Льва Гумілеўскага © БелТА

Поделиться

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.