У Год беларускай жанчыны менавіта сучасныя мастачкі, члены Беларускага саюза мастакоў, прадставяць наведвальнікам сваё бачанне вобраза, постаці, сімвалу і метафары вясны як стану прыроды, душы і творчасці. Выстава нагадае пра хуткае абуджэнне прыроды, стане мастацкім увасабленнем жаночага ўспрымання, вясновага прадчування і набіраючага моц квітнення, — распавялі ва ўстанове.

У экспазіцыі — больш за 70 выкананых у жывапісе, графіцы, акварэлі і дэкаратыўным мастацтве букетаў, кветкавых кампазіцый, вясновых абстракцый і жаночых вобразаў, якія адлюстроўваюць разнастайнасць вясновай палітры.

Уваход на адкрыццё вольны, у астатні час — па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

@kultinfa

Поделиться

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.