45 гадоў споўнілася з дня нараджэння знакамітага беларускага скульптара, уладальніка медаля Францыска Скарыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне культуры, мастацтва і літаратуры, дацэнта Канстанціна Касцючэнкі!

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў арганізавала спецыяльнае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі. Падрыхтавана выстаўка літаратуры, на старонках якой прасочваецца жыццёвы і творчы шлях скульптара!

Да ўдзелу ў размове аб жыцці і дзейнасці Канстанціна Касцючэнкі запрошаны дэкан мастацкага факультэта Генадзь Лаўрэцкі, начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Святлана Кісялёва, супрацоўнікі бібліятэкі, студэнты факультэта.

Прысутныя выказалі свайму калегу і педагогу глыбокую павагу і прызнанне, падкрэслілі каштоўнасць яго працы, мудрасць, дабрыню і ўклад у будучыню студэнтаў. «Няхай Ваша праца заўсёды будзе запатрабаванай і ацэненай па заслугах!» — пажадалі студэнты.

Фота Вольга Паляшчук

Поделиться

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.