31 кастрычніка 2025 года ў Палацы мастацтва адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі вядомага беларускага мастака-манументаліста Юрыя Каралевіча.

Адкрыццё наведалі выкладчыкі і студэнты мастацкага факультэта БДАМ. Сярод іх — дэкан факультэта Генадзь Лаўрэцкі — выступіў з прывітальным словам, у якім адзначыў, што перад намі сёння на выстаўцы — вынік шматгадовай працы, страсці і нязгаснага натхнення.

«Кожнае палатно, прадстаўленае тут, — гэта цэлая гісторыя і глыбокае адлюстраванне ўнутранага свету аўтара. Мы бачым не проста карціны, а цэлы свет, створаны дзякуючы майстэрству і ўнікальнаму бачанню», — падкрэсліў Генадзь Лаўрэцкі.

Студэнты — будучыя мастакі-манументалісты ў знак падзякі свайму педагогу за веды, падтрымку і натхненне, а таксама каб адзначыць урачыстасць моманту, уручылі яму кветкі.

Выстаўка будзе працаваць да 9 лістапада.

Паспяшайцеся наведаць!

Поделиться

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.