10 верасня 2025 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі прафесара кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзіміра Тоўсціка. Экспазіцыя арганізавана сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем і Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў і прымеркавана да Дня горада Мінска.

Адкрыццё выстаўкі наведалі рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, педагогі, магістранты, студэнты мастацкага факультэта.

На выстаўцы прадстаўлены жанравыя і алегарычныя кампазіцыі, партрэты і урбаністычныя палотны майстра, у якіх спалучаюцца традыцыі Рэнесансу, рамантычнага гістарызму і беларускай жывапіснай школы. Адмысловае месца займае праца «Мая акадэмія», прысвечаная творчай атмасферы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Поделиться

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.