23 мая 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі старэйшага выкладчыка кафедры малюнка мастацкага факультэта Наталлі Мураўёвай.
“Паглядзі двойчы” — так гучыць назва выстаўкі, на якой прадстаўлены два бакі творчасці мастачкі — жывапіс у класічнай стылістыцы і графіка ў тэхніцы афорта. Назва падкрэслівае спалучэнне двух відаў выяўленчага мастацтва і адначасова раскрывае двоісны характар мастацкага таленту Наталлі Мураўёвай.
Урачыстае адкрыццё выстаўкі наведалі студенты 4 курса напрамку спецыяльнасці “Жывапіс (станковы)”.