Калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў віншуе мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Вольгу Валянцінаўну Няфёдаву з юбілеем!
Паважаная Вольга Валянцінаўна!
Дзякуючы Вашаму цвёрдаму характару, глыбокім ведам і прафесіяналізму, Ваш творчы калектыў трымае высокую планку аднаго з вядучых тэатраў Рэспублікі Беларусь.
У гэты знамянальны дзень калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў жадае Вам моцнага здароўя, душэўнай гармоніі, рэалізацыі намечаных планаў і творчых ідэй. Новых магчымасцяў, прывабных перспектыў і цудоўных эмоцый!
2025-02-18