Першы прарэктар А.А.Ротмірава і дэкан мастацкага факультэта Г.А. Лаўрэцкі прымаюць удзел ва ўрачыстай сустрэчы ў дзень праваслаўнага свята абраза Божай Маці «Скорапаслушніца», якая праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве разглядаюцца пытанні супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама сумесныя праекты і планы на 2025 год.
Сярод удзельнікаў — Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, мітрапаліт Веніямін, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак і іншыя.
Падрабязнасці ў тэлеграм-каналах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і «Культура і Мастацтва».