30 кастрычніка 2024 года студэнты мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў наведалі ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віктара Бутры “Простыя сюжэты. Частка 3”, якое адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Віктар Бутра – вядомы беларускі фатограф-аматар, стваральнік культавых і нават праблематычных для беларускай фатаграфіі твораў.

На выстаўцы прадстаўлены работы, выкананыя цягам 1960-2010 гг. Многія з іх экспануюцца ўпершыню.

Кожная работа пранізана духам таго часу, у якім яна была зроблена, захапляе і ўражвае.

Падрабязнасці на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Поделиться