Мы працягваем унікальны праект «За дзень наступны ўсяе зямлі», дзе ажываюць карціны з фонду музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Відэакантэнт рыхтуе кафедра тэорыі і практыкі камунікатыўнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Дапоўненая рэальнасць, захаванне і абнаўленне праграмы на воблачным хостынгу забяспечаны кампаніяй «АР Фокс».

У сёмым нумары «Мастацтва» з’явілася карціна Анатоля Шыбнёва «Год 1944. Вызваленне», 1977-1979.

Поделиться