220012 г. Мінск, пр. Незалежнасці 81, каб. 225
тэл.+ 375 17 366 95 82
E-mail: ovrm@bdam.by
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю быў створаны ў верасні 1997 года. Ён каардынуе дзеянні структурных падраздзяленняў Акадэміі ў правядзенні выхаваўчай і ідэалагічнай работы са студэнтамі. У штат супрацоўнікаў уваходзяць начальнік аддзела, метадыст, педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, выхавальнік.
Супрацоўнікамі аддзела вядзецца работа па фарміраванню ў студэнтаў установак на здаровы лад жыцця, папярэджанні асацыяльных паводзінаў, правапарушэнняў сярод студэнцкай моладзі, актыўная прафілактычная работа па пераадоленні залежнасцяў, прапаганда фізічнай культуры і спорту.
Асноўныя напрамкі работы:
- падтрымка творчай моладзі ў сферы распрацоўкі і ўкаранення сацыяльна-значных праектаў;
- забеспячэнне занятасці студэнтаў у вольны ад вучобы час;
- садзейнічанне і падтрымка канструктыўных ініцыятыў, развіццё творчага патэнцыялу моладзі;
- правядзенне культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў;
- удзел у агульнаакадэмічных, раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх акцыях;
- інфармацыйная дзейнасць (выпуск студэнцкай насценнай газеты “Акадэміца”, афармленне тэматычных матэрыялаў для стэндаў);
- патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі, супрацоўніцтва з ветэранскай арганізацыяй БДАІ;
- падтрымка дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў: па ГА “БРСМ”, прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў і студэнтаў, студактыва Акадэміі;
- аказанне псіхалагічнай, сацыяльнай і інфармацыйнай падтрымкі студэнтам і супрацоўнікам;
- правядзенне мерапрыемстваў па ўмацаванні і падтрымцы маладой сям’і;
- прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі;
- прапаганда здаровага ладу жыцця;
- арганізацыя выхаваўчай работы ў інтэрнаце Акадэміі;
- арганізацыя экскурсійных паездак па вывучэнні гісторыі і традыцый роднага краю;
- арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне працы куратараў, іншых супрацоўнікаў і структурных падраздзяленняў, якія маюць дачыненне да выхаваўчага працэсу.
Структура аддзела выхаваўчай работы з моладдзю
Вышынская Ірына Барысаўна
начальнік аддзела
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба
Бусурына Валянціна Валер’еўна
педагог-псіхолаг
Ціт Святлана Канстанцінаўна
педагог сацыяльны 1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Кісялёва Святлана Генадзьеўна
метадыст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі
выхавальнікі
220012, Мінск, вул. Cурганава каб. 300
Шакурава Святлана Васільеўна
выхавальнік
+ 375 17 331-68-49
тэлефон заг.інтэрнатам + 375 17 292-14-45
тэлефон вахты + 375 17 292-18-07